
11 чэрвеня 2023 года ў нядзелю, праз тыдзень пасля Сёмухі ў апошні дзень Русальнага тыдня, у аграгарадку Вялікі Бор Хойніцкага раёна прайшоў абрад «Провады русалкі». Гэтая фальклорна-абрадавая традыцыя запатрабавана і карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі горада Хойнікі і Хойніцкага раёна, а таксама гасцей з іншых рэгіёнаў вобласці і краіны. Пастаянныя ініцыятары і ўдзельнікі абраду: старажылы-вялікаборцы, мясцовая моладзь, клубныя работнікі філіяла «Вялікаборскі цэнтр вольнага часу» ДУК «Хойніцкі раённы дом культуры».
Удзельнікі традыцыйнага абраду апранаюцца ў святочнае адзенне, рыхтуюць кветкі, плятуць вянкі і пад абрадавыя песні ідуць ад цэнтра вёскі да поля праводзіць русалку, на ролю якой абіраюць прыгожую дзяўчыну. Русалку праганяюць у жыта, асвячаюць сарваную з яе зеляніну, водзяць карагоды і скачуць праз вогнішча, каб атрымаць ачышчэнне агнём.
Абрадавая дзея звязана са спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: адным вялікім і мноствам малых вянкоў, якія «асвячаюць» над полымем. Вялікі вянок удзельнікі разрываюць і разбіраюць зеляніну з яго і з «адзення» русалкі, каб пакласці на агародах – для добрага ўраджаю.
Фота: В.А.Драздова





- Провады русалкі
- ФОТОФАКТ: Обряд «Провады русалкі» провели в агрогородке Великий Бор Хойникского района
- Запечатлённый фотографом Екатериной Демьяненко традиционного белорусского обряда «Проводы русалки», который каждый год проводят в Великом Бору
- Ой вялі русалку, ды вялі да бору!
- Обряд «Проводы русалки»
- Обряд » Проводы Русалки»