

17 верасня – Дзень народнага адзінства Рэспублікі Беларусь. І менавіта сёння мы закрываем абласны фота-праект «Сіла жанчыны – у яднанні», ініцыяваны ўстановай «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
На працягу тыдня мы паказвалі твары і гісторыі жанчын Гомельшчыны – захавальніц традыцый, натхняльніц, творцаў, тых, чыё сэрца захоўвае культурны код Беларусі і перадае яго з пакалення ў пакаленне.
Сёння мы публікуем галоўны абласны калаж, які аб’яднаў удзельніц з усіх куткоў Гомельскай вобласці. Кожная з іх – частка вялікай сям’і, якая завецца Гомельшчына. Разам яны – сіла, якая звязвае мінулае, сучаснасць і будучыню.
Дзякуем усім удзельніцам за шчырасць, творчасць і любоў да роднага краю. Вы – гонар нашай зямлі!
Яе сэрца – адзінства. Яна – беларуская жанчына.
#ГОЦНТ #ДзеньНароднагаАдзінства #ГодБеларускайЖанчыны #СілаЖанчыныУЯднанні #АматарскаяТворчасць З Днём народнага адзінства!



