Областной конкурс детского и юношеского песенного эстрадного творчества «Я — пою»
Гомельшчына славіцца сваімі творчымі, талентавітымі дзяцьмі. Таму невыпадкова менавіта тут у канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя з’явіўся абласны конкурс дзіцячай і юнацкай эстраднай творчасці.
Мэты правядзення абласнога конкурсу «Я – ПОЮ!» – папулярызацыя і развіццё дзіцячай і юнацкай эстраднай песеннай творчасці, выяўленне новых таленавітых выканаўцаў і падрыхтоўка іх да ўдзелу ў прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. Конкурс праводзіцца 1 раз у два гады.
Творчы адлік конкурсу пачаўся з 2006 г. За гэта час праз конкурс прайшлі звыш 2 тысяч салістаў-вакалістаў, больш за 300 вакальных ансамбляў. Шмат каму конкурс даў пуцёўку ў доўгае творчае жыццё: як у прафесійнай сферы, так і ў аматарскім мастацтве.
Кожны раз юныя вакалісты чакаюць конкурс з нецярпеннем, кожны раз ён зіхаціць новымі імёнамі. Конкурс стымулюе і дае імпульс для развіцця дзіцячай творчасці.
Абласны конкурс дзіцячай і юнацкай эстраднай песеннай творчасці «Я – ПОЮ!» славіцца творчай лабараторыяй па абмену вопытам.
У 2019 годзе конкурс адбыўся ў г.г. Светлагорску, Мазыры, у ім прынялі ўдзел 150 чалавек з 17 раёнаў вобласці і г. Гомеля. Ён прадэманстраваў вялікую адказнасць і прафесіяналізм кіраўнікоў у справе развіцця дзіцячай эстраднай вакальнай творчасці, добры ўзровень вакальных навыкаў, цікавы, адпавядаючы ўзросту выканаўцаў, рэпертуар, сцэнічны імідж і культуру сцэнічных паводзінаў.