Областной конкурс агитбригад «За здоровый образ жизни!»
Здароўе чалавека – гэта галоўная каштоўнасць у жыцці, якая на 50 адсоткаў залежыць ад яго ладу жыцця. Важна памятаць, што здароўе даецца толькі раз, яго не купіш за грошы. Усе мы хочам быць моцнымі і здаровымі, каб ўвасобіць у жыццё свае мары, вырашыць жыццёва важныя задачы. Менавіта пра тое, як важна берагчы сябе і сваіх блізкіх, гаварылася на абласным конкурсе агітбрыгад «За здоровый образ жизни!», які адбыўся ў верасні 2020 года на базе Чачэрскага і Мазырскага раёнаў.
У конкурсе прынялі ўдзел 16 раёнаў Гомельскай вобласці, 2 раёны з іх удзельнічалі анлайн. Конкурс садзейнічае папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фарміраванню ў дзяцей, падлеткаў і моладзі негатыўнага стаўлення да асацыяльных з’яў, выкарыстанню ў практыцы работы культурна-дасугавых устаноў розных формаў дзейнасці, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця.