Фестивали и конкурсы

Фестывалі і конкурсы маюць вельмі вялікае значэнне для развіцця народнай мастацкай творчасці. Яны прадастаўляюць магчымасць фарміраваць «творчую эліту», духоўна напоўніць вольны час насельніцтва, раскрыць спецыфічныя асаблівасці ўсіх формаў народнай мастацкай творчасці.

У сучасных умовах роля конкурсных і фестывальных мерапрыемстваў набывае вельмі важнае значэнне для калектываў народнай мастацкай творчасці. У першую чаргу гэта максімальны ахоп насельніцтва розных сацыяльных груп сучаснага горада і вёскі, пошук і развіццё талентаў, забеспячэнне магчымасці творчага росту і самарэалізацыі найбольш адораным непрафесіяналам, здольным унесці важкі ўклад у мастацкую скарбніцу грамадства свайго часу.

Правядзенне абласных святаў і конкурсаў накіравана на развіццё аматарскай творчасці і павышэнне духоўнага патэнцыялу жыхароў Гомельскай вобласці.

Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці праводзіцца болей за 30 фестываляў і конкурсаў. Брэндамі вобласці з’яўляюцца Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі», Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» і Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод».