Областной смотр-конкурс между районами Гомельской области на лучшую постановку работы РДК, ГДК
Абласны конкурс на лепшую пастаноўку работы гарадскіх, раённых Дамоў (палацаў) культуры, цэнтраў культуры і вольнага часу «Дом культуры» праводзіцца ў мэтах:
— стымулявання ініцыятывы, творчасці, укаранення новых тэхналогій, формаў і метадаў работы ў дзейнасць устаноў культуры, павышэння ролі ў арганізацыі культурнага абслугоўвання насельніцтва;
— вызначэння прыярытэтных напрамкаў у развіцці і арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, якія адпавядаюць сучасным сацыяльна-эканамічным умовам рэгіёну;
— папулярызацыі вопыту работы лепшых устаноў культуры вобласці.
Конкурс праводзіцца з 2015 года. Перыядычнасць – 1 раз у 3 гады.