Абласны конкурс дзіцячых малюнкаў «Дети рисуют мир»

Арганізатар конкурсу: установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці». Конкурс праводзіцца ўпершыню ў кастрычніку 2022 г., дыстанцыйна. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца: выяўленне таленавітых дзяцей; стварэнне ўмоў для падтрымкі і развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў, фарміравання мастацка-эстэтычнага стаўлення да навакольнага свету, яго духоўна-маральным каштоўнасцям; прыцягненне ўвагі канкурсантаў да вывучэння культурнай спадчыны рэгіёну; развіццё назіральнасці ў перадачы і стварэнні мастацкага вобразу; развіццё фантазіі і творчага мыслення, пошуку новых шляхоў для раскрыцця мастацкай задумы па тэматыцы конкурсу; пашырэнне ўяўленняў аб магчымасцях сучаснага мастацтва праз творчае асэнсаванне мастацкай спадчыны. Тэматыка конкурсу — нацыянальная матэрыяльная і нематэрыяльная культурная спадчына, даты і падзеі, якія з’яўляюцца важнымі ў гісторыі беларускага народа, прыроднае багацце рэгіёну. У конкурсе прымаюць удзел дзеці і падлеткі, якія займаюцца ў фарміраваннях выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубных устаноў Гомельскай вобласці і горада Гомеля.