Беларусь — мая мова і песня
У горадзе Жыткавічы штогод праходзіць рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Беларусь – мая мова і песня» ў рамках рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцыйи «На зямлі Кірылы Тураўскага». Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах захавання і развіцця народных традыцый; павышэння мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры творчых калектываў; выяўлення і падтрымкі яркіх самабытных аўтараў і выканаўцаў Гомельскага рэгіёна. У фестывалі прымаюць удзел калектывы аматарскай творчасці (вакальнага, харэаграфічнага, інструментальнага мастацтва) устаноў культуры раёнаў Гомельскай вобласці. Упершыню рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Беларусь – мая мова і песня» прайшоў 10 верасня 2021 года і меў каласальны поспех.