Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя

(аг. Неглюбка, пасёлкі Ляда, Сініцы, Канавалава, Рэпішча, Селішча, Перадавец, Перавессе, Свабода Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці)

Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя – унікальная з’ява беларускай культуры, якая не адно дзесяцігоддзе з’яўляецца візітнай карткай краіны. У 2016 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Багацце і разнастайнасць тэхнік ткацтва і вышыўкі, складаная паліхромія, вялікі арнаментальны фонд з’яўляюцца асноўнымі прыкметамі дадзенай традыцыі. У ткацтве выкарыстоўваюцца браная (адна- і двухуточная), пераборная («пад палатно», адна- і двухбаковы перабор), выбарная, закладная і шматнітовая тэхнікі ткацтва. У вышыўцы шырока распаўсюджаныя набор, крыжык, лікавая і адвольная гладзь, «строчка па выразах», тамбурнае шво, двухбаковае шво-«роспіс». Значна распрацаваны складаныя злучальныя швы («неглюбская мярэжка») і тэкстыльнае пляценне.

Славутыя неглюбскія рушнікі выконваюцца ў бела-чырвонай, бела-чырвона-чорнай гаме, а таксама маюць складаную паліхромію (да 25 колераў і адценняў у адным вырабе), багатую арнаментыку (больш за сотню геаметрычных і раслінных арнаментаў). Высокія мастацкія якасці ўласцівыя таксама шматкаляровым посцілкам, настольнікам (абрусам), фіранкам, накутнікам і іншым прадметам інтэр’ера.

Неглюбскі строй – адзін з найбольш архаічных і складаных строяў беларускага народнага адзення. Старадаўні панёўны комплекс у высокай ступені гарманічна спалучае белую арнаментаваную сарочку, дробнаклятчастую панёву-плахту, суконны фартух, нагрудны фартух («за́піну»), шырокі чырвоны пояс, узорную тканую хустку.

Сучасныя майстры перадаюць традыцыйныя тэхналогіі выкладаннем у гуртках, арганізаваных у Неглюбцы, Ветцы і Гомелі – пры філіяле «Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва» ДУК «Веткаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», ДУА «Веткаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава».

Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя

Летняя школа ткачества открылась в деревне Неглюбка Гомельской области

Традиции ткачества возрождают в Неглюбке

Легенда деревни Неглюбка и ее традиции

Неглюбские рушники

Ткачиха Елена Юрусова \ Программа «Мастер»

Традиционный неглюбский костюм: символика орнамента

Неглюбские традиции