Абласны конкурс тэатральных калектываў з найменнем «народны аматарскі калектыў» «Театросфера»
Аматарскае тэатральнае мастацтва з’яўляецца асновай прафесійнага тэатра. У аматарскім тэатры ёсць і разуменне нацыянальнага, імкненне яго захаваць і прымножыць, але ёсць і пэўная свабода выбару тэмы, жанру пастаноўкі, што лепш раскрывае асобу, акрэслівае яе творчы патэнцыял.
Для папулярызацыі і развіцця дзейнасці, актывізацыі работы народных аматарскіх тэатраў, павышэння ўзроўню сцэнічнага майстэрства і пошуку новых канцэпцый у галіне тэатральнага мастацтва, прапаганды лепшых твораў беларускай і замежнай драматургіі праходзіць абласны конкурс тэатральных калектываў з найменнем «народны аматарскі калектыў» «Театросфера».
Конкурс праводзіцца з 1997 года, раз у тры гады. У ім удзельнічаюць больш за 18 народных аматарскіх калектываў, якія прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы культуры Гомельскай вобласці.
Арганізатары конкурсу – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама і ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
У конкурсе калектывы прадстаўляюць творы розных жанраў і стыляў, дэманструюць дастаткова высокі ўзровень рэжысуры, выканальніцкага майстэрства і сцэнаграфіі.