Абласны агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы па пазастацыянарнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва
У мэтах актывізацыі і ўдасканалення дзейнасці аўтаклубаў па вывучэнню і забеспячэнню інфармацыйна-пазнавальных, сацыяльна-культурных, забаўляльных інтарэсаў і патрэбаў сельскага насельніцтва, асабліва жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў у 2012 годзе ўпершыню быў праведзены другі этап абласнога агляду-конкурсу аўтаклубаў «Маршрут – далёкая вёска» (першы – прадастаўленне дакументацыі). Перыядычнасць правядзення конкурсу – 1 раз у 3 гады. Мэты: удасканаленне культурнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак, павышэнне якасці і эфектыўнасці культурных паслуг, пошук цікавых формаў працы ў арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
Творчыя калектывы аўтаклубаў у межах конкурсу прапануюць канцэртна-забаўляльныя і гульнявыя, гумарыстычныя і інфармацыйна-творчыя праграмы, тэатралізаваныя паказы, літаратурна-музычныя кампазіцыі і іншыя формы творчай дзейнасці. Базай правядзення ў розныя гады станавіліся маланаселеныя вёскі Жыткавіцкага, Кармянскага, Калінкавіцкага, Добрушскага і іншых раёнаў вобласці.
- О проведении областного смотра-конкурса среди учреждений клубного типа по нестационарному обслуживанию населения «Маршрут — далёкая вёска» 2025г.
- «Маршрут – далёкая вёска» 2022г.
- Палажэнне аб правядзенні абласнога агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па пазастацыянарнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва “Маршрут – далёкая вёска” 2022г.