Калядны абрад «Звязда» ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна
Са звяздою пачынаюць хадзіць на другі дзень Ражаства. Дзелаюць з палачак звязду на 8 канцоў, прыдзелуюць яе на палку, шоб можна было дзяржаць і насіць. Бывая, звязда і круціцца на етай палцы. Тады етыя канцы звязды абкручуюць золатцам, прыдзелуюць на іх цвяточкі, а на краях усякія ленты прывязуюць. У сярэдзіну устаўляюць іконку Ражаства і на яе адзяюць вяночык ці ўкрашаюць цвятамі.
Калі ужэ ідуць гуртом ды падыходзяць да хаты, тады адзін ідзе і спрашуя ў хазяйвоў: «Ці пусціця звязду?». Еслі яны пускаюць, то заходзяць у хату, становяцца на кут, ліцом да ікон і спяваюць спачатку кандак і трапар Ражаства:
Раждзество твае, Хрысце Божа наш,
Воссія міраві свет разума.
В нем бо звездой служашчія,
Звездою учахуся.
Цебе кланяціся, Солнцу правды,
І цебе ведеці с высаты востока,
Госпадзі, слава Цебе.
Слава Атцу, і Сыну, і Святому духу,
і ныне, і прысна, і вавекі веков. Амінь.
Дева днесь пресушчественного рождает
І земля верцеп непріступному пріносіт
Ангелі с пастырьмі славословят
Волсві же со звездою пуцешествуют
Нас бо раді родіся отроча младо
Превечный Бог.
Тады хто-нібудзь адзін прыказуя: «В небі звязда свяціла, як Маці Ісуса радзіла. У яслі палажыла, сенцам прытрусіла. Прыхадзілі тры цары, прынасілі тры дары. А мы тыя дары прынімаем, да вас із святым Ражаством паздраўляем!» А пасля етага пяюць сальму:
В Раждество Хрістова Ангел прілецеў,
Ён лецеў па небу, і всім песню пеў.
Все люді, лікуйце, в сей день таржествуйце
Днесь Хрістова Раждества.
Я лечу па небу, і вам весць прынёс,
Шо ў верцепі беднам, радзіўся Хрістос.
Скарэй паспешайця, дзіцятка навешчайця
Нованарожденнага.
Пастушкі ў пяшчэру раньше всіх прыйшлі
В яслях на саломке Госпада нашлі.
Стаялі рыдалі, Хрыста праслаўлялі
І Марію маць его.
А валхвы, увідзеў ясную звезду,
Прыйшлі пакланіцца Госпаду тварцу.
Бога праслаўлялі, Хрысту дары далі:
Злата, смірну і ліван.
А Ірад всезлобный а Хрысце узнаў,
Убіці младзенца воінаў паслаў.
Всіх дзіцей убілі, мечы прытупілі,
А Хрыстос в Егіпце быў.
Многа мы грешылі, Спасе, пред табой.
Все мы людзі грэшныя, Ты адзін святой.
Прасці прегрешэнье, даждь нам ісцэленье
Ў дзень святага Раждества.
Могуць пасля етага яшчэ сказаць: «Прапелі адну, дак разрашыці і другую. Ваш дом звесяліці і нам вясёлымі быці!», і пяюць яшчэ якуюль-нібудзь сальму пра Ражаство:
В Віфліемі Іудзейскам,
Там была ставенька.
Там Ісусе нарадзіўся,
Дзіціна маленька.
А ў той час пастушкі
Сцераглі авечак.
Як пачулі пра Ісуса
Прыбеглі скарэнька.
Прыбеглі, прыбеглі
Дай сталі пытаці,
Ці пазволіць Божа Маці
Ісуса благаці.
Ісусе, Ісусе,
Мы цябе благаем,
Зміласердуйся над намі
І над нашым родным краем.
Ці такую во шчэ:
Нова радасць стала,
Яка не бывала.
Над вярцепам звязда ясна
На увесь свет вассіяла.
Дзе Хрыстос радзіўся,
З Дзевы ваплаціўся.
Як чалавек пеленаны,
У Бога павіўся.
Пастушкі з ягняткам
Перад тым дзіцяткам
На каленца прыпадаюць
Цара-Бога усхваляюць.
Ой ты, Хрысце-Цару,
Нябесны ўладару,
Даруй лета шчаслівыя
У гэтым дому гаспадару.
Ой ты, Хрысце-Цару,
Молім цябе усе ныне,
Даруй лета шчаслівыя
Нашай слаўнай бацькаўшчыне.
А ў канцэ кажуць: «Дай Бог вам шчасця, здароўя, благапалучча на Многая лета!», і пяюць:
Многая лета, як бы нам да лета.
Да пойдзем у поле, да пажнём мы жыта,
Да паставім копы, да скокнем у гопы.
Гоп-гоп-гоп-гоп-гоп, а чарачка хлоп.
Многая лета, многая лета, многая лета,
Многая лета, многая многая лета!
Калі ужэ прапелі, то хазяйва цалуюць іконку, шо ў звязде, даюць шо-нібудзь у падзяку. Тады ўжэ са звяздой выходзяць і ідуць да другой хаты. Пры гэтым той, хто носіць звязду, усягда ў хату заходзіць первы, а выходзіць паследнім. Так ходзяць аж да шчодрыка.
Аўтар: Шыпкоў Віктар Уладзіміравіч Інфарматары: Басаў Рыгор Ціханавіч, 1972 г.н., жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна.