Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»
(в. Казацкія Балсуны, аг. Стаўбун, аг. Неглюбка, аг. Янова Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці)
Вясновы абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў у 2006 годзе.
Абрад праводзіцца на шостым тыдні пасля Вялікадня, у 40-ы дзень – чацвер, калі праваслаўная царква адзначае Ушэсце Гасподняе, ці, па-народнаму, «Ушэсце».
Жанчыны апранаюць святочную вопратку і збіраюцца ў цэнтры вёскі, каб вадзіць карагоды. Потым дзеляцца на шарэнгі і з адмысловымі песнямі, трымаючыся пад рукі, накіроўваюцца за вёску да жытняга поля, дзе водзяць карагоды. Пасля качаюцца ў жыце, каб быць здаровымі. У полі адбываецца і асноўнае абрадавае дзеянне – «пахаванне стралы». Удзельнікі абраду бяруць гузікі, манеты, любыя іншыя дробныя металічныя прадметы і закопваюць іх у зямлю, пры гэтым загадваюць жаданні. З гэтага моманту лічыцца, што вясна скончылася, таму назад у вёску вяртаюцца з летнімі і пазаабрадавымі песнямі, прыпеўкамі.
Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»
(в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці)
Обряд «Пахаванне стралы» провели в Ветковском районе
СТРЕЛА | СТРАЛА | Документальный фильм
Под Веткой прошёл уникальный народный обряд «Ваджэнне і пахаванне стралы»
Уникальный народный белорусский древний обряд «Пахаванне стралы» провели на Ветковщине