Абласны конкурс аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Мелодыі роднага краю» імя Г.І. Жыхарава
З мэтай ўвекавечвання памяці славутага земляка, вядомага музыканта і педагога Г.І. Жыхарава, развіцця і папулярызацыі аркестравага жанру, павышэння выканаўчага майстэрства музыкантаў-аматараў, узбагачэння рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускага і сусветнага мастацтваў праводзіцца абласны конкурс аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў «Мелодыі роднага краю». У конкурсе прымаюць удзел лепшыя аркестры, ансамблі струнных народных інструментаў клубных устаноў, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, дзіцячых музычных школ, школ мастацтваў.
Абласны конкурс аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў «Мелодыі роднага краю» імя Г.І. Жыхарава адзін раз у тры гады, пачынаючы з 1997 года. Колькасць удзельнікаў з кожным годам павялічваецца: у 1997 годзе ў конкурсе прымалі ўдзел 14 калектываў, а ў 2018 годзе ўжо 70. Аркестры, ансамблі прадстаўляюць канцэртную праграму, якая можа ўключаць: твор кампазітара-класіка XVIII-XIX вв., віртуозны твор. Абласны конкурс аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў спрыяе творчаму росту калектываў. За гэты перыяд атрымалі званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» – народны ансамбль народных інструментаў «Быліна» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Гомеля імя П.І. Чайкоўскага», народны ансамбль народных інструментаў «Верас» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Гомеля».
- О проведении областного конкурса оркестров, ансамблей струнных народных инструментов имени Г.И.Жихарева «Мелодыi роднага краю» 2024
- Аб правядзеннi IX абласнога конкурсу аркестраў, ансамбляў струнных народных iнструментаў з найменнем «народны (узорны) аматарскi калектыў «Мелодыi роднага краю» iмя Г.I. Жыхарава