Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам

(в. Казлы Ельскага раёна Гомельскай вобласці)

Старадаўнія песні вёскі Казлы – унікальная праява традыцыйнай культуры Палесся, вартая шырокай папулярызацыі як частка духоўнай спадчыны, што дайшла да нас з глыбіні стагоддзяў. З 2009 года мясцовы песенны стыль знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай.

Геаграфічнае становішча вёскі, аддаленасць яе ад буйных цэнтраў, блізкасць да беларуска-ўкраінскай мяжы паспрыялі добраму захаванню традыцыйных спеваў, аказалі пэўны ўплыў на дыялект, строй, непаўторны тэмбравы каларыт.

Захаванню народных традыцый, фальклору вёскі Казлы садзейнічаюць мясцовыя носьбіты традыцый, якія аб’ядналіся ў спеўны гурт, што дзейнічае пры філіяле «Падгальскі сельскі дом культуры» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы». Дзякуючы ім у Казлах у актыўнай форме бытуюць каляндарна-земляробчыя і хрысціянскія святы і абрады: стары Новы год (або Васілле), Стрэчанне, Соракі, Вялікдзень, Юр’е, Тройца, Зажынкі, «Дзмітраўскія дзяды», а таксама старажытныя абрадавыя і пазаабрадавыя («за кудзеляй», «у грыбы», салдацкія) песні.

Рэпертуар і манера выканання, уласцівая казлоўскаму гурту, рэпрэзентуюць, з аднаго боку, тыповыя і яскравыя прыкметы цэнтральнапалескага спеўнага стылю, з другога – вызначаюцца самабытнасцю. Найбольш адметная частка песеннага календара вёскі Казлы – вясновыя загуканні. Менавіта ў іх найбольш яскрава праяўляюцца стылявыя асаблівасці палескага вясновага календара і галоўнае прызначэнне вясновых песень – сваім гучаннем наблізіць надыход вясны. Іншая адметнасць мясцовай песеннай традыцыі – стыль спявання, які мае назву дыяфонія з элементамі бурданіравання. Гэты, адзін з найбольш архаічных стыляў, аб’ядноўвае рысы аднагалосных і двухгалосных спеваў. У ім галасы суадносяцца такім чынам, што адзін з іх выконвае асноўную мелодыю, а другі «расквечвае» яе. У вёсцы Казлы так выконваюцца вясельныя песні.

Удзельніцы фальклорнага гурта вёскі Казлы ўпэўнены, што іх жаданне спяваць, несці радасць людзям не знікне, пакуль яны жывуць на гэтай зямлі.

Аўтэнтычны фальклорны калектыў вёскі Казлы філіяла «Падгальскі сельскі дом культуры» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы»

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам (в. Казлы Ельскага раёна Гомельскай вобласці)

Абрад “Вадохрышча”. Вёска Падгалле Ельскага раёна

Мясцовы стыль выканання традыцыйных песень (в. Казлы, Ельскі р-н) | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

ГУК Ельский районный метод центр

фольклорный гурт д Козлы ТВ “Наперад у мінулае” февраль 2017

фольклорный гурт д Козлы ТВ «Наперад у мінулае» февраль 2017

Абрад “Масленіца”. Вёска Казлы Ельскага раёна, Беларусь 3, 6 февр. 2019 г.

Абрад “Дажынкі”. Вёска Казлы Ельскага раёна, Беларусь 3, 4 февр. 2019 г.

Абрад “Завіванне маладой” (вёскі Дабрынь і Казлы Ельскага р-на Гомельскай вобл.). Беларусь 3. 10 авг. 2023 г.

“Наперад у мінулае”. Вёска Падгалле (Ельскі раён) – гурт Чараўніцы Беларусь 3, 13 янв. 2019 г.

Песні з вёскі Казлы Ельскага раёна Гомельскай вобласці, Беларусь 3, 7 мар. 2021 г.

Мясцовы стыль выканання традыцыйных песень (в. Казлы, Ельскі р-н), ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА, Беларусь 3, 5 авг. 2021 г.

“Наперад у мінулае”. Госця Вікторыя Катлярова. Беларусь 3, 11 июня 2023

“Наперад у мінулае”. Госця – Аляксандра Мелех. Беларусь 3, 25 июня 2023