Абласны конкурс ансамбляў народнай музыкі, песні і танца «Музычная карусель»
Багацце народных танцаў, прыгажосць нацыянальных касцюмаў, разнастайнасць музычных інструментаў, яркасць і самабытнасць песенных мелодый, каларытная карціна вакальна-інструментальнага мастацтва – усё гэта ўласціва калектывам змешаных відаў творчасці, якія беражліва захоўваюць скарбніцу нацыянальнага духу.
Абласны конкурс ансамбляў народнай музыкі, песні і танца з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» праводзіцца ў мэтах павышэння сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню аматарскай творчасці, узбагачэння рэпертуару ансамбляў лепшымі ўзорамі народнага мастацтва, стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці аматарскіх калектываў.
Конкурс праводзіцца з 2006 года. Арганізатарамі з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
У 2018 годзе конкурс адбыўся ў ДУК «Рэчыцкі гарадскі палац культуры», дзе 15 калектываў з 9 раёнаў вобласці і г. Гомеля прадэманстравалі сваё выканальніцкае вакальнае, інструментальнае і харэаграфічнае майстэрства.
Яркімі прадстаўнікамі гэтага накірунку з’яўляюцца: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь вакальна-харэаграфічны ансамбль «Гомій» ДУ «Гарадскі цэнтр культуры», г. Гомель; народны ансамбль песні і танца «Дняпро» ДУК «Рэчыцкі гарадскі палац культуры»; Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі «Явар» ДУК «Мозырскі гарадскі палац культуры».
- О проведении областного конкурса ансамблей народной музыки, песни и танца с наименованием «народный» («образцовый») «Музычная карусель»
- Праздник народной музыки, песни и танца
- Список участников областного конкурса ансамблей народной музыки, песни и танца с наименованием «народный (образцовый) любительский коллектив» «Музычная карусель»
- Палажэнне аб правядзеннi абласнога конкурсу ансамбляў народнай музыкі, песні і танца з найменнем «народны(узорны) аматарскі калектыў» «Музычная карусель»