Абласны конкурс тэатральных калектываў з найменнем «узорны аматарскі калектыў»
З мэтай духоўнага ўзбагачэння, павышэння мастацкага ўзроўню ўзорных тэатральных і лялечных калектываў, папаўнення рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускай і замежнай драматургіі, а таксама для выяўлення і развіцця творчых здольнасцяў і падтрымкі юных талентаў праводзіцца абласны конкурс узорных тэатральных і лялечных калектываў «Тэатральная вясёлка». Арганізатары конкурсу – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама і ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
У конкурсе прымаюць удзел узорныя тэатральныя і лялечныя калектывы Гомельскай вобласці (апошні раз у 2018 г. − 11 калектываў). Кожны калектыў па-свойму ўнікальны і мае ўласны стыль, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічнай культуры і цікавае, лаканічнае рэжысёрскае і мастацкае рашэнне.
Конкурс паказвае, што тэатральнае мастацтва па-ранейшаму выклікае цікавасць і адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні мастацкага густу і культурнага ўзроўню гледача, у раскрыцці творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення.