Областной конкурс на лучшую постановку работы поразвитию традиционных ремесел «Ад спадчыны да сучаснасці»

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне, захаванне, развіццё і трансляцыя нацыянальных традыцый творчасці, паглыбленне ведаў гістарычных асаблівасцяў рамеснай творчасці рэгіёнаў Гомельскай вобласці, падтрымка і заахвочванне майстроў, якія займаюцца развіццём і ўвядзеннем традыцыйных рамёстваў у сучаснае жыццё.

Задачы конкурсу:

— актывізацыя творчага абмену, распаўсюджвання паспяховага вопыту работы сярод творчых калектываў, якія развіваюць традыцыйныя рамёствы;

— павышэнне прафесійнага ўзроўню, фарміраванне высокага мастацкага густу і эстэтычных арыенціраў у ацэнцы рамеснай творчасці;

— папулярызацыя творчасці вядучых майстроў і выяўленне новых талентаў;

— павышэнне творчай і грамадскай актыўнасці калектываў дамоў і цэнтраў рамёстваў, а таксама майстроў народнай творчасці.

Крытэрыі ацэнкі работы ўстаноў культуры:

— асноўныя паказчыкі дзейнасці ўстаноў культуры раёна за 2020-2021 гг., першы квартал 2022 г.

— адпаведнасць напрамкаў дзейнасці традыцыям рэгіёна;

— разнастайнасць формаў працы для прыцягнення розных груп насельніцтва да заняткаў рамёствамі;

— арыгінальнасць і навізна формаў папулярызацыі традыцый рэгіёну;

— трансляцыя традыцыйнай народнай культуры праз выданні, сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт рэсурсы (наяўнасць сайта, старонкі ў сацыяльных сетках).

— удзел у рэспубліканскіх, рэгіянальных, абласных конкурсах і мерапрыемствах.

У рамках абласнога конкурсу ўведзена намінацыя «Новае жыццё рамяства», якая прадугледжвае майстар-клас па вырабе і выставу вырабаў адроджанага рамяства.

Конкурс упершыню будзе праводзіцца ў 2022 годзе.