Для учреждений культуры
- У мэтах актывізацыі і ўдасканалення дзейнасці аўтаклубаў па вывучэнню і забеспячэнню інфармацыйна-пазнавальных, сацыяльна-культурных, забаўляльных інтарэсаў і патрэбаў сельскага насельніцтва, асабліва жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў у 2012 годзе ўпершыню быў праведзены другі этап абласнога агляду-конкурсу аўтаклубаў «Маршрут – далёкая вёска» (першы – прадастаўленне дакументацыі). Перыядычнасць правядзення конкурсу – 1 раз у 3 гады. Мэты: удасканаленне культурнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак, павышэнне якасці і эфектыўнасці культурных паслуг, пошук цікавых формаў працы ў арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Творчыя калектывы аўтаклубаў у межах конкурсу прапанавалі канцэртна-забаўляльныя і гульнявыя, гумарыстычныя і інфармацыйна-творчыя праграмы, тэатралізаваныя паказы, літаратурна-музычныя кампазіцыі і іншыя формы творчай дзейнасці. Базай правядзення сталі маланаселеныя вёскі Жыткавіцкага, Кармянскага, Калінкавіцкага, Добрушскага раёнаў.
- Абласны конкурс на лепшую пастаноўку работы гарадскіх, раённых Дамоў (палацаў) культуры, цэнтраў культуры і вольнага часу «Дом культуры» праводзіцца ў мэтах:
— стымулявання ініцыятывы, творчасці, укаранення новых тэхналогій, формаў і метадаў работы ў дзейнасць устаноў культуры, павышэння ролі ў арганізацыі культурнага абслугоўвання насельніцтва;
— вызначэння прыярытэтных напрамкаў у развіцці і арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, якія адпавядаюць сучасным сацыяльна-эканамічным умовам рэгіёну;
— папулярызацыі вопыту работы лепшых устаноў культуры вобласці.
Конкурс праводзіцца з 2015 года. Перыядычнасць – 1 раз у 3 гады.