ШЫПКОЎ Вiктар Уладзiмiравiч
Пляценне паясоў, д. Маркавічы, Гомельскi раён
ШЫПКОЎ Вiктар Уладзiмiравiч
1993 г.н.
д. Маркавічы, Гомельскi раён Гомельскай вобласці
Шыпкоў Віктар Уладзіміравіч нарадзіўся ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў 1993 г. Падчас навучання ў Маркавіцкай сярэдняй школе з’явілася цікавасць вывучаць і папулярызаваць культурныя традыцыі свайго рэгіёна. Шыпковым Віктарам Уладзіміравічам узноўлена каля пяці святочных строяў вёскі Маркавічы і наваколля. Зроблены дакладныя копіі андаракоў, «ушварак» (гарсэт), «запасак» (фартух), світак, сарочак, якія захоўваюцца ў музеях Рэспублікі Беларусь і Украіны. Зафіксаваны комплекс жаночага галаўнога ўбрання «Хуста са скіндачкай», які не мае аналагаў на тэрыторрыі Рэспублікі Белаусь. Праведзеныя Шыпковым Віктарам Уладзіміравічам фіксацыя і абагульненне звестак аб традыцыйным сялянскім касцюме вёскi Маркавічы і навакольных вёсак дазволіла аднавіць некалькі комплексаў мужчынскага і жаночага адзення ў адпаведнасці з традыцыйнымі тэхнікамі крою і шыцця, якія дэманструючы на розных рэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах, неаднаразова выклікалі інтарэс сярод экспертаў у галіне вывучэння традыцыйнай культуры і сталі «Візітоўкай Гомельскага раёна». На сённяшні дзень Шыпковым Віктарам Уладзіміравічам сабрана калекцыя аутэнтычных папяровых вясельных вянкоў, кветак-бутаньерак, на аснове якіх узнаўляецца выраб святочных і вясельных «васкавых вянкоў» характэрных для мясцовай традыцыі. Вянок вырабляецца з адмысловых кветак, для вырабу якіх выкарыстоўваюцца такія матэрыялы як папера, ліпавае лыка, салома, кукурузнае лушпіцне. Гатовая кветка абрабляецца зверху воскам і уплятаецца ў вянок. За ўдзел у шматлiкiх выставах i фестывалях і высокi прафесiяналiзм Шыпков Віктар Уладзіміравіч неаднаразова ўзнагароджваўся граматамi, дыпломамi i каштоўнымi падарункамi мiжнароднага, рэспублiканскага, абласнога i раённага маштабу.