Областной смотр-конкурс между районами Гомельской области на лучшую постановку работы с несовершеннолетними в летний период «Лето-2022»
У абласным аглядзе-конкурсе паміж раёнамі Гомельскай вобласці на лепшую пастаноўку працы з непаўналетнімі ў летні перыяд прымаюць удзел арганізацыйна-метадычныя структурныя падраздзяленні, цэнтры вобласці і іншыя дзяржаўныя ўстановы культуры, якія маюць статус юрыдычнай асобы.
Дзяржаўныя ўстановы культуры (раённыя, гарадскія дамы культуры, цэнтры культуры і вольнага часу, дамы рамёстваў, культурна-спартыўныя цэнтры) падаюць інфармацыю аб дзейнасці ўстановы за летні перыяд у метадычныя цэнтры і арганізацыйна-метадычныя аддзелы.
Абласны агляд-конкурс паміж раёнамі Гомельскай вобласці на лепшую пастаноўку работы з непаўналетнімі ў летні перыяд «Лето-2022», прымеркаваны да Года народнага адзінства, праводзіцца ў мэтах:
— павышэння якасці мерапрыемстваў, пошуку і ўкаранення цікавых формаў работы па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх;
— выхавання ў дзяцей і падлеткаў адказных адносін да свайго здароўя;
— знаёмства з традыцыямі нацыянальнай культуры Рэспублікі Беларусь;
— развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў;
— павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў культурна-забаўляльных устаноў, выяўлення і распаўсюджвання перадавога вопыту работы ў сферы арганізацыі культурнага абслугоўвання непаўналетніх у летні перыяд.
У рамках абласнога агляду-конкурсу ўведзена намінацыя на лепшы відэаролік на тэму «Мы едины – мы неделимы!».