25 мая 2023 года ў населеных пунктах Казацкія Балсуны, Неглюбка, Стаўбун, Янова Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці адбыўся старажытны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы».
Вясновы абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў у 2006 годзе. Абрад праводзіцца на шостым тыдні пасля Вялікадня, у 40-ы дзень – чацвер, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Ушэсце Гасподняе, ці, па-народнаму, «Ушэсце».
У рамках правядзення маніторынгу абраду ўручана пасведчанне народнага майстра Беларусі Суглаб Таццяне Паўлаўне, супрацоўніцы філіяла «Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці».
Фота: В.А.Драздова, ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»