Стрэчанне ў Новым Палессі

У вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна 15 лютага 2023 года адзначылі свята Стрэчання. У мясцовым сельскім клубе гуртам упрыгожылі самароднымі кветачкамі елачку, пасля абышлі вёску з веснавымі песнямі, просячы, каб вяскоўцы блаславілі іх гукаць вясну. Асноўныя завадатаркі гэтага гурта – удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Палескія напевы», якія з’яўляюцца захавальніцамі мясцовага стылю выканання традыцыйных песень, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Фота: В.А. Драздова