Областной конкурс деревянной скульптуры «Ажыўшая даўніна»
Да нашых дзён на тэрыторыі Гомельскай вобласці добра захаваўся адзін з самых старажытных і найбольш распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – разьба па дрэве. Пластыка дрэва, падкрэсленая фантазіяй і майстэрствам разьбяроў, дазваляюць майстрам ствараць незвычайныя кампазіцыі і творы.
Менавіта з мэтай захавання і папулярызацыі традыцый разьбы па дрэве праходзіць абласны конкурс драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна».
Першы конкурс адбыўся ў 2009 годзе на базе майстэрні народных рамёстваў Жгунскага сельскага дома культуры Добрушскага раёна. Кожныя 2 гады конкурс збірае лепшых майстроў разьбы па дрэве рознага ўзросту.
Арганізатары конкурсу – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама сумесна з установай «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
Крыніцай натхнення майстроў, удзельнікаў конкурсу, служаць прыгажосць роднай зямлі, дзіўны свет народных вобразаў асвечаны добрым гумарам, казкі, творы класікаў беларускай літаратуры.
Па добрай традыцыі скульптуры, што выконваюцца майстрамі, застаюцца ўпрыгожваць паркавае асяроддзе той мясцовасці, дзе праходзіць конкурс.