«Культура беларускай дуды на Гомельшчыне»
(г. Гомель, аг. Зашыр’е Ельскага раёна Гомельскай вобласці)
Дуда з’яўляецца беларускім нацыянальным музычным інструментам. Дударства на Гомельшчыне ўяўляе сабой водгукі агульнанацыянальнага культурнага адраджэння, якое пачалося ў апошняй чвэрці ХХ ст. На цяперашні час Гомельская вобласць мае шэраг асоб у г. Гомелі і аг. Зашыр’е Ельскага раёна, якія вывучаюць і папулярызуюць выканальніцтва на дудзе, пераймаюць майстэрства валодання інструментам ад майстроў і музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны праз асабістыя кантакты і творчыя сустрэчы. Пераемнікамі, якія актыўна далучаны да практыкі перадачы нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, з’яўляюцца ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Найгрыш», які дзейнічае пры ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля».
Гістарычна дударства характэрна для паўночных, паўночна-заходніх рэгіёнаў Беларусі. Пра традыцыі беларускага дударства на тэрыторыі Гомельскай вобласці знойдзены звесткі ў гістарычных і этнаграфічных крыніцах, у тым ліку этнаграфічных апісаннях тэрыторыі Магілёўскай губерні канца XIX – пачатку XX стст. У Гомельскай вобласці існуюць населеныя пункты як Дударава, Дудзічы, Здудзічы, Рудня-Дудзіцкая, Дудчына, назвы якіх пайшлі ад прозвішчаў Дудараў, Дудзіч, Дудко, якія ў сваю чаргу утварыліся ад вытворных асноў «дуда», «дудар», у сэнсавым значэнні асноў тут відавочна той хто грае на дудзе.
Для папулярызацыі традыцыі дударства арганізуюцца і праводзяцца фестывальна-конкурсныя мерапрыемства з вылучэннем намінацый па традыцыйным народным музычна-інструментальным выканальніцтве. Носьбіты элемента працягваюць распаўсюджваць і вывучаць традыцыі дударства, папулярызаваць іх і развіваць праз творчую дзейнасць, удзел у разнастайных культурных мерапрыемствах, папулярызацыю сваёй творчасці праз інтэрнэт, у сацыяльных сетках, супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі (інтэрв’ю, прадстаўленне музычных твораў для ратацыі ў эфіры).
Абрад «Гуканне вясны» (в. Зашыр’е Ельскага раёна Гомельскай вобласці)
Образцовый ансамбль Сонейка аг Заширье
Узорны фальклорны гурт «Найгрыш». СШ № 30
В Лясковичах прошёл VII Международный фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья»