Прадстаўнікі ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» Драздова Вольга Андрэеўна, вядучы метадыст па рабоце з нематэрыяльна-культурнай спадчынай і Глушэц Ірына Валер’еўна, метадыст па народных традыцыях, абрадах і фальклоры сумесна з носьбітамі традыцыі Фядзяй Вікторыяй Аляксандраўнай, настаўнікам музыкі, кіраўніком узорнага фальклорнага ансамбля «Найгрыш» ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля» і Трушэўскім Максімам Сяргеевічам, навучэнцам УА «Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж» прынялі ўдзел у пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
У выніку пасяджэння Рада прыняла рашэнне аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў элемента «Культура беларускай дуды на Гомельшчыне». Сучасным арэалам бытавання нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці з’яўляюцца такія населеныя пункты Гомельскай вобласці як: аг. Зашыр’е Ельскага раёна і г. Гомель.
Тэкст: В.А. Драздова
Фота: І.В. Глушэц