21 кастрычніка ў г. Дуброўна Віцебскай вобласці адбыўся II адкрыты абласны фальклорны форум, на якім Гомельскую вобласць прадставіла метадыст па народных традыцыях, абрадах і фальклоры ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці», магістр мастацтвазнаўства Ірына Валер’еўна Глушэц. Разам з прадстаўнікамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Ірына Валер’еўна працавала ў складзе журы абласнога свята-конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца – 2023», які ўвайшоў у праграму форуму. Таксама Ірына Валер’еўна прадставіла даклад «Асаблівасці песенных вясельных традыцый у дзейнасці фальклорных калектываў устаноў культуры Гомельскай вобласці» на навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйнае народнае вяселле». Акрамя канферэнцыі насычаную праграму форуму дапаўнялі выстава «Вясельныя традыцыі Віцебшчыны» і творчая лабараторыя «Адметныя танцы Віцебшчыны».
Фота: Рамановіч Н.І. (ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»), ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці».