Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» 18 кастрычніка арганізавала прагляд для пацвярджэння наймення «народны» непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці: народнаму фальклорнаму калектыву «Ліпініцкія чараўніцы» філіяла «Ліпініцкі сельскі дом культуры» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры» (кіраўнік Алена Мікалаеўна Місіянцава) і народнаму фальклорнаму калектыву «Рэчанька» філіяла «Старасельскі сельскі дом культуры» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Антаніна Лукінічна Болбасава).
Прагляд адбыўся на базе Ліпініцкага сельскага дома культуры. Абодва калектывы прадставілі якасныя фальклорныя праграмы, якія грунтаваліся на аснове лакальных традыцый народнай культуры. Мерапрыемства таксама садзейнічала творчаму абмену калектываў і наладжванню партнёрскіх сувязяў.
Прадстаўнікі рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі высока ацанілі вынікі творчай дзейнасці і патэнцыял абодвух калектываў і далі рэкамендацыі іх кіраўнікам і ўдзельнікам для далейшага творчага развіцця.
Тэкст, фота: І.В. Глушэц