
12-13 жніўня 2023 года Гомельская вобласць прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме «Современная практика работы культурно-досуговых учреждений в продвижении региональных брендов». Семінар праходзіў на базе ўстаноў культуры Іванаўскага раёна і горада Пінска Брэсцкай вобласці.
Работнікі ўстаноў культуры рэспублікі наведалі шэраг мерапрыемстваў міжнароднага фестывалю фальклору «Мотальскія прысмакі», музей і мастацкую галерэю раённага музейнага комплексу Н.Орды, ландшафтна- культурны парк мініяцюр страчаных аб’ектаў культурнай спадчыны ў г. Іванава, музей беларускага Палесся, Кафедральны сабор у г. Пінску.
13 жніўня адбыўся круглы стол, на якім абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі і функцыянавання рэгіянальных брэндаў, перспектывы развіцця гастранамічных мерапрыемстваў рэспублікі, эфектыўныя тэхналогіі маркетынгу.


