Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» арганізавала ўдзел прадстаўнікоў Гомельскай вобласці ў Х Міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам», які адбыўся ў межах XXXІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 15 ліпеня 2023 года.
Сярод 72 танцавальных пар з Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцей Рэспублікі Беларусь, а так сама фальклорных калектываў з г. Смаленска і г. Пскова (Расійская Федэрацыя) Гомельскую вобласць прадставілі філіял «Уваравіцкі гарадскі дом культуры» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры» і ДУА «Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна».
Па выніках правядзення турніру заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Мілавіца» ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата І ступені ў намінацыі «Конкурс харэаграфічнай імправізацыі – БАТЛ».