Абласное свята сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»

Установа «Гомельскі цэнтр народнай творчасці» запрашае наведаць абласное свята сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці», прымеркаванае да Дня сям’і.

Мерапрыемства адбудзецца 27 мая ў г. Рэчыца. У чарговы раз на гэтай гасціннай зямлі адбудзецца  свята натхнення, дабрыні, радасці, сумеснай творчасці і бязмежнай бацькоўскай цеплыні, якое збярэ разам артыстаў і майстроў, аматараў, аб’яднаных імкненнем захоўваць і развіваць традыцыі сямейнай мастацкай творчасці.

Гэты форум стане сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў, прынясе радасць творчых сусрэч і добрых успамінаў.

У рамках мерапрыемства таксама адбудзецца абласны конкурс гульнёвых праграм «Зажигай-ка». У конкурсе прымуць удзел культарганізатары з усіх раёнаў Гомельскай вобласці.

Запрашаем на свята!