Дзень  сям’і

Сёння ў нашай краіне святкуецца цудоўнае вясенняе свята —  Дзень  сям’і. Гэта выдатная магчымасць яшчэ адзін дзень,  напоўнены сонцам, радасцю і  прыгажосцю, правесці разам з роднымі. Гэта свята нагадвае аб важнасці сям’і, абуджае людзей жыць і радавацца, любіць і верыць.

Установа “Гомельскі цэнтр народнай творчасці” запрашае наведаць абласное свята сямейнай творчасці “Жывіце у радасці”, прымеркаванае да Дня сям’і.

Мерапрыемства адбудзецца 27 мая ў г. Рэчыца. У чарговы раз на гэтай гасціннай зямлі адбудзецца  свята натхнення, дабрыні, радасці, сумеснай творчасці і бязмежнай бацькоўскай цеплыні, якое збярэ разам артыстаў і майстроў, аматараў, аб’яднаных імкненнем захоўваць і развіваць традыцыі сямейнай мастацкай творчасці.

Гэты форум стане сапраўдным святам для усіх яго удзельнікаў і гледачоў, прынясе радасць творчых сусрэч і добрых успамін.

У рамках мерапрыемства таксама адбудзецца абласны конкурс гульнёвых праграм «Зажигай-ка». У конкурсе прымуць удзел культарганізатары з усіх раёнаў Гомельскай вобласці.

Запрашаем на свята!