
Вядучы метадыст па рабоце з нематэрыяльна-культурнай спадчынай установы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» Драздова Вольга Андрэеўна прыняла ўдзел у абласным семінары-практыкуме «Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны», які прайшоў у Кіраўскім раёне Магілеўскай вобласці на базе ўстановы культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей». Семінар арганізаваны УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».
На семінар былі запрошаны спецыялісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Магілеўскага аблвыканкама, Інстытута павышэння кваліфікацыіі перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Вольга Андрэеўна расказала пра ролю ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» ў каардынацыі дзейнасці раённых устаноў культуры па захаванні і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Удзельнікі семінара прагледзелі дакументальны фільм рэжысёра Галіны Адамовіч «Страла», абмяняліся прафесійным вопытам, пазнаёміліся з рэгіянальнымі асаблівасцямі традыцыйнай нематэрыяльнай культуры. Завяршыўся семінар-практыкум экскурсіяй па ўстанове культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей».
Фота: Драздова В.А.
У Кіраўскім раёне абмеркавалі актуальныя пытанні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

