
Установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” прыняла ўдзел у падрыхтоўцы выставы, якая з 11 сакавіка праходзіць у гандлёва-выставачным цэнтры павільёна № 18 “Рэспубліка Беларусь” ВДНХ (г. Масква).
Гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя, створаная Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі абласных устаноў культуры, раскрывае характэрныя асаблівасці традыцыйнай культуры ўсіх шасці беларускіх рэгіёнаў праз дэманстацыю традыцыйнага народнага строю і народных промыслаў, якія з’яўляюцца сапраўдным нацыянальным здабыткам для беларусаў.
Фота: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя

