Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» арганізавала правядзенне абласнога семінара-практыкуму «Асаблівасці сцэнічнага ўвасаблення лакальных фальклорных традыцый». Мерапрыемства адбылося 24 лютага 2023 года на базе УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага». Удзельнікамі сталі спецыялісты, метадысты клубных устаноў, якія працуюць па накірунку народных традыцый, кіраўнікі аматарскіх фальклорных калектываў, кіраўнікі танцавальных пар – выканаўцаў народных бытавых танцаў.
Асноўная мэта семінара – падрыхтоўка да ўдзелу ў мерапрыемствах адкрытага свята народных традыцый «Крыніцы-Фэст», пра што падрабязна распавяла Глушэц Ірына Валер’еўна, метадыст па народных традыцыях, абрадах і фальклоры ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».
Адметнасці лакальных спеўных традыцый Гомельшчыны на прыкладах уласных экспедыцыйных відэазапісаў змястоўна раскрыла Мазюк Ірына Васільеўна, дацэнт УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», сябра ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», г. Мінск.
Практычную частку мерапрыемства правяла Тараканава Марына Леанідаўна, якая падчас працы ў абласным цэнтры народнай творчасці на працягу многіх гадоў курыравала аматарскае харэаграфічнае мастацтва Гомельскай вобласці, была распачынальнікам абласных харэаграфічных конкурсаў і свят, у тым ліку конкурсу танцавальных пар – выканаўцаў народных бытавых танцаў «Вытокі».
Тэкст: І.В.Глушэц.
Фота: М.В.Ганькіна, Р.У.Ляднёва.
Дакументы аб арганізацыі і правядзенні адкрытага свята народных традыцый «Крыніцы-Фэст» https://ocntgomel.by/?page_id=7257
Як насіць беларускі народны строй https://set.ethno.by/?p=2987