Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» запрашае да ўдзелу ў мерапрыемствах адкрытага свята народных традыцый «Крыніцы-Фэст».
Заяўкі на ўдзел у дыстанцыйных адборачных турах адкрытага конкурсу фальклору «Фолк-Фэст» і ХІ абласнога конкурсу выканаўцаў народных бытавых танцаў «Танц-Фэст «Вытокі» прымаюцца да 15 сакавіка. Заяўкі на ўдзел у адкрытай выставе выданняў па народных традыцыях «Ключы-Фэст» – да 23 сакавіка.
Заключныя мерапрыемствы свята плануюцца ў красавіку 2023 года ў г. Калінкавічы.
На фота: ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных бытавых танцаў «Вытокі», 2019 г.
Дакументы аб арганізацыі і правядзенні свята
Відэа ІХ абласнога конкурсу выканаўцаў народных бытавых танцаў «Вытокі», 2019 г.