Вынікі XI Абласнога свята духавых аркестраў «Фанфары Гомельщины»

4 верасня 2022 года ў г. Добрушы праведзена XI Абласное свята духавых аркестраў «Фанфары Гомельщины». Мерапрыемства арганізавана Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

У ім прынялі ўдзел 12 духавых аркестраў з найменнем «народны» («узорны») з 9 раёнаў вобласці і горада Гомеля ў 2 розных намінацыях: аркестры духавых інструментаў з найменнем «народны» і аркестры духавых інструментаў з найменнем «узорны».

Мэты правядзення свята – развіццё і папулярызацыя духавой музыкі, павышэнне выканальніцкага майстэрства музыкантаў, узбагачэнне рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускага мастацтва. Абласное свята духавых аркестраў «Фанфары Гомельщины» праходзіць пачынаючы з 1998 года.

Журы конкурснай праграмы ўзначаліў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Ю.А.Васілеўскага Гомельскай абласной філармоніі – Станіслаў Браніслававіч Шныр.

Дыпломам лаўрэата з уручэннем Гран-пры і каштоўнага падарунка ўзнагароджаны народны духавы аркестр Мазырскага гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Жук Дзмітрый Сяргеевіч).

У чарговы раз свята «Фанфары Гомельщины» сабрала сяброў з розных раёнаў і паказала, наколькі таленавітая і адораная моладзь расце пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў музычных школ, а ўжо прафесійныя музыканты працягваюць развівацца.