Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці 6-7 жніўня 2022 года ў Лоеўскім і Рагачоўскім раёнах правёў абласны агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы па пазастацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва «Маршрут – далёкая вёска». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 3 аддзела, 11 сектароў і 5 культарганізатараў па пазастацыянарнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва з 18 раёнаў вобласці.
Лаўрэатам конкурсу стаў сектар па пазастацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (загадчык Ляўкоўская Г.Р.).
Дыплом I ступені прысуджаецца сектару па абслугоўванню насельніцтва ДУК «Светлагорскі цэнтр народнай творчасці» (загадчык Вароніна А.П.); дыплом II ступені – сектару па пазастацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва ДУК «Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (загадчык Шпільчук А.Г.); дыплом III ступені – аддзелу па пазастацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва ДУ «Добрушскі раённы Палац культуры» (загадчык Жураўлева А.А.).
У намінацыі «за лепшае асвятленне дзейнасці аддзела ў сродках масавай інфармацыі» пераможцам стаў аддзел па абслугоўванню насельніцтва ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва» (загадчык Феакцістава Л.Р.); у намінацыі «за лепшае супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі і ўстановамі» – сектар па абслугоўванню сельскага насельніцтва ДУК «Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў» (загадчык Цімашэнка Н.Р.).
У намінацыі «лепшае асвятленне патрыятычнай тэмы» адзначаны культарганізатар Правалоцкая В.В., аддзел культурна-масавай, метадычнай работы і пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» (дырэктар Шаўчэнка В.У.).
Усе ўдзельнікі агляду-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі за ўдзел.