Дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку»

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці падключыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збяром партфель першакласніку».

Сабраць у школу першакласніка – гэта радасная, але і клопатная справа, асабліва калі дзяцей у сям’і некалькі. Па шматгадовай традыцыі да пачатку навучальнага года калектыў цэнтра дапамагае шматдзетным сем’ям. Удзел у акцыі быў дзейсна падтрыманы прафсаюзным камітэтам установы. У гэтым годзе дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Наталля Дзмітрыеўна Сафрановіч уручыла падарунак сям’і Шыпковых. Глава сям’і, Віктар Шыпкоў – энтузіяст, калекцыянер беларускага аўтэнтычнага адзення і прадметаў побыту, майстар. Сям’я ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах і мерапрыемствах установы: абласным конкурсе сямейнай творчасці «СЕМ-Я», абласным конкурсе выканаўцаў народных побытавых танцаў «Вытокі», конкурсе нацыянальнага касцюма «Палатно стагоддзяў» і іншых. У выставачнай зале ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай
творчасці» у межах калектыўных і асабістых выстаў неаднаразова дэманстравалася адзенне і прадметы побыту з калекцыі Віктара Шыпкова. Бацькі першакласніцы падзякавалі ўстанове «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» за клопат і падзяліся ўласнымі ўражаннямі: пры правядзенні падобных акцый адчуваюць – выхоўваючы дзяцей, яны робяць сапраўды важную працу для грамадства і дзяржавы.