У выставачнай зале ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» 11 жніўня 2022 года адбыўся прагляд рэспубліканскай атэстацыйнай камісіяй вынікаў творчай дзейнасці народнага фальклорнага ансамбля «Сястрыцы» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры» для пацвярджэння ганаровага наймення «народны».
У інтэр’еры выставы карцін гомельскага мастака Сяргея Каўрыгі «Ілюзіі і алюзіі» калектыў прадставіў творчую праграму, заснаваную на традыцыях народных вячорак.
Фота: І.С. Глінчыкава, В.К. Кандрацьева.