«Маршрут – далёкая вёска»

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці 6-7 жніўня правёў абласны агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы па пазастацыянарнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва «Маршрут – далёкая вёска», які праходзіў па двух зонах: 6 жніўня ў в. Мохаў Лоеўскага раёна, 7 жніўня ў филияле «Стрэнькаўскі сельскі дом культуры» ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці». Па прычыне неспрыяльных ўмоў надвор’я 7 жніўня конкурсныя мерапрыемствы прайшлі на базе ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці».

На мерапрыемстве былі прадстаўлены розныя формы работы: тэатралізаваныя прадстаўленні, літаратурна-музычныя кампазіцыі, інфармацыйна-творчыя, канцэртна-гульнёвыя і забаўляльныя праграмы.

Абласны агляд-конкурс прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, праводзіўся з мэтай удасканалення культурнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак аддзеламі (сектарамі) па абслугоўванню сельскага насельніцтва культурна-дасугавымі ўстановамі раёна; павышэння якасці і эфектыўнасці культурных паслуг, пошука цікавых форм работы ў арганізацыі вольнага часу насельніцтва; развіцця форм супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння аддзелаў (сектароў) з іншымі ўстановамі і арганізацыямі па абслугоўванню сельскага насельніцтва.

У 2022 годзе ў конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі аддзелаў (сектароў) і культарганізатары з 18 раёнаў вобласці, усяго больш за 180 удзельнікаў.

Канкурсанты прадэманстравалі свае таленты, журы вызначыла найлепшых. Усе ўдзельнікі агляду-конкурсу з задавальненнем падзяліліся ўласнай творчасцю з удзячнай публікай і атрымалі зарад добрага настрою!