Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

Творчая дэлегацыя Гомельскай вобласці прыняла ўдзел у рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое праходзіла 9 ліпеня ў Шклоўскім раёне.

Праграма сёлетняга свята была вельмі насычанай і разнастайнай: акрамя выступленняў творчых калектываў і асобных выканаўцаў на галоўнай і малой сцэнах, працавалі гандлёвыя і рамесныя рады, выставы-продажы.  

Удзельнікі ад Гомельскага рэгіёну прадэманстравалі сваё майстэрства ў святочнай выставе-кірмашы з работай экспазіцыйна-тэматычных купальскіх падворкаў «Кола жыцця». Нашу вобласць прадстаўлялі 5 майстроў з г. Гомеля і г. Веткі, майстры філіяла «Гусявіцкі цэнтр ткацтва» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры», філіяла «Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці», аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ «Добрушскі раённы Палац культуры», філіяла Рэкцянскі дом рамёстваў «Гасцёўня» ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Жлобінскага раёна», ДУК «Ельскі раённы цэнтр рамёстваў».

Аматарскія калектывы Гомельшчыны прынялі актыўны ўдзел у канцэрце «Адзіная ў свеце – радзіма мая!», на якім былі прадстаўлены ўсе вобласці Рэспублікі Беларусь. Артысты годна прадставілі Гомельскі рэгіён падчас тэматычных канцэртных праграм «Святкуем па-народнаму». На канцэртных пляцоўках свята выступалі вакальны ансамбль «Вечарынка» філіяла «Млыноцкі культурна-спартыўны цэнтр» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы», народны фальклорны ансамбль «Кармянскія прымакі» ДУК «Кармянскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу».

У цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») удзельнічаў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Дружба» культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

На галоўнай сцэне выступіў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны калектыў «Журавінка» філіяла «Слабадскі сельскі дом культуры» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Свята ў Александрыі – незабыўнае мерапрыемства лета, гэта – брэнд не толькі Магілёўскага рэгіёну, але і ўсёй Беларусі. Творцы Гомельшчыны за гады існавання свята сталі яго сапраўднымі сябрамі, якія разам з прадстаўнікамі ўсіх абласцей нашай краіны дэманструюць высокі ўзровень майстэрства і дапамагаюць захаваць культурную спадчыну беларусаў.