Стравы з таркаванай бульбы – нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі

13 мая 2022 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка i іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гомельскай вобласці”.

Адпаведнае рашэнне было прынята па прапановах ад усіх рэгіёнаў краіны. Такім чынам, калі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыме пастанову аб наданні статусу, то дадзены элемент стане чатырнаццатым сярод нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у Гомельскай вобласці і трэцім у краіне (пасля мастацкіх практык саломапляцення і мастацтва выцінанкі), які аб’ядноўвае ўсе рэгіёны.

Фота: Серадава Л.А., ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»