28 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж мастастваў імя Н.Ф.Сакалоўскага» прайшоў прагляд спецыяльнай камісіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь канцэртнай праграмы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага хору «Радзейка» на пацверджанне ганровага звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Кіраўніком калектыву з’яўляецца Баруценка Аксана Уладзіміраўна.
Падчас прагляду калектыў прадэманстраваў высокі мастацкі і выканальніцкі узровень, артыстызм і сцэнічнае майстэрства. Кожны нумар хору мае ўласны творчы вобраз. Кампазіцыі адрозніваюцца па характару, складанасці, але разам утвараюць цэльную, цікавую праграму.
Асноўную задачу, якую вырашае калектыў – гэта адраджэннне і прапаганда песеннай нацыянальнай культуры Беларусі. Рэпертуар хору ўключае ў сябе творы каляндарна-абрадавай, сямейна-абрадавай, пазаабрадавай лірыкі, апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў: К.Паплаўскага, А.Гулая, У.Карызны, Л.Захлеўнага, Л.Мурашкі, В.Копыла.
Спецыяльную камісію склалі: прафесар кафедры беларускай народна-песеннай творчасці ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», мастацкі кіраўнік фальклорнага ансамбля «Грамніцы», старшыня камісіі Зяневіч Уладзімір Кузьміч; кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Галабурда Іван Іванавіч; Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор камернага хору дзяржаўнага установы «Гомельская абласная філармонія» Сакалова Алена Канстанцінаўна; намеснік дырэктара ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» Пьянкова Аксана Уладзіміраўна.
Камісія адзначыла высокае выканаўчае майстэрства і вакальную культуру калектыву і аднагалосна вырашылі, што аматарскі калектыў народны хор «Радзейка» варты пацверджання ганаровага звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».