Установа «Гомельскі цэнтр народнай творчасці» прымае ўдзел у прафсаюзным турыстычным форуме «Наследие Беларуси»

Установа «Гомельскі цэнтр народнай творчасці» прымае ўдзел у прафсаюзным турыстычным форуме «Наследие Беларуси», які праходзіць 28-30 красавіка ў Мінску. Арганізатар форуму – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Культурная спадчына рэгіёну ў першую чаргу раскрые праект «Жывая спадчына Гомельшчыны», які ўключае 13 нематэрыяльных праяў творчасці жыхароў вобласці. Гэта каляндарныя абрады, сакральныя традыцыі, пеўчыя стылі, рамёствы і промыслы.

Гісторыка-культурная спадчына Гомельскай вобласці прадстаўлена з дапамогай разнастайных відаў рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Наведвальнікі форуму могуць азнаёміцца з Неглюбскай народнай тэкстыльнай традыцыяй, ручнікамі, традыцыйнымі плеценымі паясамі, атрыбутыкай абраду «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. Разам з культурай бортніцтва гэты абрад уключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дакрануцца да гісторыі зможа кожны жадаючы.