VII абласное свята харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР А.А.Рыбальчанкі прайшло ў Светлагорску і Гомелі

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама 2 і 3 красавіка 2022 года ў гарадах Светлагорск і Гомель праводзіў VII абласное свята харэаграфічнага мастацтва імя народнага артыста БССР А.А. Рыбальчанкі. У свяце прынялі ўдзел 46 харэаграфічных калектываў з найменнем «народны» («узорны») з 13 раёнаў вобласці і горада Гомеля.  Журы ацэньвала выступленні калектываў у  розных намінацыях: народна-сцэнічны танец, эстрадны танец і сучасная харэаграфія.