Абласная выстава-прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці «Жывая спадчына Гомельшчыны»

Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці»

ЗАПРАШАЕ

28 студзеня 2022 года ў 16:00 гадзін на адкрыццё

абласной выставы-прэзентацыі

нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці

«Жывая спадчына Гомельшчыны»

Да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» прапануе знаёмства з нематэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі Гомельскай вобласці, якія маюць статус нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны. Гэта 13 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх каляндарныя абрады, сакральныя традыцыі, спеўныя стылі, традыцыі рамёстваў і промыслаў. З іх у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА – вясновы абрад «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці (у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы) і культура бортніцтва Беларусі і Польшчы (у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва). Яшчэ 3 праяўленні рыхтуюцца на ўключэнне ў гэтыя спісы.

З нематэрыяльнымі каштоўнасцямі можна пазнаёміцца праз іх матэрыяльныя праявы – з дапамогай устаноў культуры вобласці ў экспазіцыі прадстаўлены абрадавая атрыбутыка, прадметы побыту, традыцыйныя касцюмы, тэматычныя друкаваныя выданні. Яны суправаджаюцца фотаздымкамі, тэкстамі на беларускай і рускай мовах і QR-кодамі са спасылкамі на старонкі па нематэрыяльнай культурнай спадчыне сайта Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Праз далучэнне насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да абрадаў і звычаяў малой радзімы, павагу да традыцый мінулага, пашану да продкаў выстава-прэзентацыя садзейнічае фарміраванню цікавасці да гісторыі роду, малой радзімы, народнай спадчыны, усведамленню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, выхаванню патрыятызму, агульнаму культурнаму і духоўнаму развіццю.

Выстава-прэзентацыя працягнецца да 4 лютага 2022 года.

Уваход вольны!

Куратары: Глушэц Ірына Валер’еўна, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры, Мельнікава Людміла Генадзьеўна, вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах, тэл.: (232)51-21-43.Час працы: пн. – пт.: 8:30–13:00, 14:00–17:30. Выхадныя: сб. – нядз.Адрас: г. Гомель, вул. Кірава, 49, канферэнц-зала. Тэл.: (232)51-21-43, факс: (232)33-87-75.