14 лістапада 2021 года ва ўстанове «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» адбылося канчатковае пасяджэнне журы IX абласнога конкурсу аркестраў, ансамбляў струнных народных іструментаў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Мелодыі роднага краю» імя Г.І.Жыхарава. Конкурс праводзіўся дыстанцыйна. Мерапрыемства арганізавана Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Конкурсы і фестывалі іграюць вялікую ролю ў сучасным культурным жыцці. Яны служаць сродкам выяўлення і заахвочвання таленавітых выканаўцаў і калектываў, спрыяюць прапагандзе культуры беларусаў. У абласным конкурсе прынялі ўдзел 10 аркестраў і 27 інструментальных ансамбляў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» у 4 розных намінацыях: аркестр народных інструментаў з найменнем «народны аматарскі калектыў», аркестр народных інструментаў з найменнем «узорны аматарскі калектыў», ансамбль народных інструментаў з найменнем «народны аматарскі калектыў» і ансамбль народных інструментаў з найменнем «узорны аматарскі калектыў».
Дыпломам лаўрэата Гран-пры з уручэннем каштоўнага падарунка быў адзначаны народны квартэт народных інструментаў «Классик-фольклор» ДУ «Гарадскі цэнтр культуры».
У намінацыі «аркестр народных інструментаў з найменнем «народны аматарскі калектыў» узнагароджаны:
дыпломам I ступені і каштоўным падарункам – народны аркестр народных інструментаў ДУА «Калінкавіцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў»;
дыпломам II ступені і каштоўным падарункам – народны аркестр народных інструментаў выкладчыкаў ДУА «Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля»;
дыпломам III ступені і каштоўным падарункам – народны аркестр струнных народных інструментаў імя Г.Д.Лазарэвіча ДУК «Рэчыцкі гарадскі палац культуры».
У намінацыі «аркестр народных інструментаў з найменнем «узорны аматарскі калектыў» прысуджаны:
дыплом I ступені і каштоўны падарунак – узорнаму аркестру беларускіх народных інструментаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Гомеля»;
дыплом II ступені і каштоўны падарунак – узорнаму аркестру беларускіх народных інструментаў ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя П.І. Чайкоўскага г. Гомеля»;
дыплом III ступені і каштоўны падарунак – узорнаму аркестру рускіх народных інструментаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Гомеля».
У намінацыі «ансамбль народных інструментаў з найменнем «народны аматарскі калектыў» журы вызначыла пераможцаў:
дыплом I ступені і каштоўны падарунак – народны ансамбль народных інструментаў «Радуга» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 6 г. Гомеля»;
дыплом II ступені і каштоўны падарунак – народны ансамбль народных інструментаў «ArtGame-квинтет» ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна»;
дыплом III ступені і каштоўны падарунак – народны ансамбль народных інструментаў «Сувенір» ДУА «Светлагорская дзіцячая школа мастацтваў».
У намінацыі «ансамбль народных інструментаў з найменнем «узорны аматарскі калектыў» адзначаны:
дыпломам I ступені і каштоўным падарункам – узорны ансамбль народных інструментаў «Золак» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 7 г. Гомеля»;
дыпломам II ступені і каштоўным падарункам – узорны ансамбль цымбалістов «Рябинушка» ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Гомеля»;
дыпломам III ступені і каштоўным падарункам – узорны інструментальны ансамбль «Браво» ДУА «Жыткавіцкая дзіцячая школа мастацтваў імя В.І.Будніка».
Дыпломам і каштоўным падарункам ў намінацыі «лепшаму салісту-інструменталісту» ўзнагароджаны Мелічэнка Сяргей Віктаравіч (баян).
Дыпломам і каштоўным падарункам ў намінацыі «за складанасць рэпертуару» ўзнагароджаны народны ансамбль народных інструментаў «ArtGame-квинтет» ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна».
Журы абласнога конкурсу вырашыла ўвесці намінацыю «Самаму юнаму салісту» і ўзнагародзіць Мацюшкіна Уладзіслава (балалайка)
Астатнія калектывы ўзнагароджваюцца граматамі за ўдзел у абласным конкурсе.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў снежні, дата будзе ўдакладняцца.