13 лістапада 2021 года ў Добрушы на базе дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы Палац культуры» прайшоў абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Фестываль праведзены ўстановай «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. На сцэне раённага Палаца культуры – прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і Гомеля. Украінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, ланкійцы, цыганы… Удзельнікі прадставілі на фестывалі 33 яркія музычныя нумары, талеркі ручнога роспісу, фігуркі з гліны і рускія матрошкі… Кожны з чарговых фэстываляў мае свой непаўторны каларыт і асаблівасці, адрозніваецца ад папярэдніх. Адборачныя туры пройдуць ва ўсіх абласцях да канца гэтага года. Заключныя мерапрыемствы адбудуцца ў наступным годзе ў сталіцы свята Гродна.