Поздравляем победителей конкурса!

Аб выніках правядзення абласнога

конкурсу вакальных ансамбляў

з найменнем «народны (узорны)

аматарскі калектыў» «Поющая Гомельщина»,

прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння

народнага артыста СССР Мулявіна У.Г. 

У адпаведнасці з загадам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама № 15 ад 03.02.2021 г. у кастрычніку 2021 года ва ўстанове «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» адбылося канчатковае пасяджэнне журы абласнога конкурсу вакальных ансамбляў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Поющая Гомельщина», прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Мулявіна У.Г. (далей – абласны конкурс). Абласны конкурс праводзіўся дыстанцыйна. У ім прынялі ўдзел 55 вакальных ансамбляў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» у 4 розных намінацыях: «вакальныя ансамблі з народнай манерай выканання», «вакальныя ансамблі з акадэмічнай манерай выканання», «вакальныя ансамблі з эстраднай манерай выканання» і «дзіцячыя вакальныя ансамблі».

У адпаведнасці з умовамі абласнога конкурсу і на падставе рашэння журы

ЗАГАДВАЮ:

1. Прызнаць пераможцамі абласнога конкурсу вакальных ансамбляў з найменнем «народны (узорны) аматарскі калектыў» «Поющая Гомельщина», прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР Мулявіна У.Г. і ўзнагародзіць:

1.1. Дыпломам лаўрэата з уручэннем Гран-пры і каштоўнага падарунка – народны ансамбль народнай песні «Лагода» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Ляўкоўскі Уладзімір Мікалаевіч).

1.2. Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі:

у намінацыі «вакальныя ансамблі з народнай манерай выканання» былі адзначаны:

дыпломам I ступені – народны ансамбль народнай песні «Папараць кветка» ДУК «Мазырскі гарадскі палац культуры» (кіраўнік Ціхіня Дзмітрый Васільевіч);

дыпломам II ступені – народны мужчынскі вакальны ансамбль «Лель» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Кузнячэнка Наталля Алегаўна);

дыпломам II ступені – народны вакальны ансамбль ДУК «Жлобінскі гарадскі цэнтр культуры» (кіраўнік Петкевіч Яніна Уладзіміраўна);

дыпломам III ступені – народны ансамбль народнай песні «Беларускі карагод» ДУА «Калінкавіцкая дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Шумак Уладзімір Антонавіч).

у намінацыі«вакальныя ансамблі з акадэмічнай манерай выканання» былі адзначаны:

дыпломам I ступені – народны вакальны ансамбль «Элегия» выкладчыкаў ДУА «Рэчыцкая дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Папова Алена Расціславаўна);

дыпломам I ступені – народны вакальны ансамбль «Вдохновение» ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Гомеля імя П.І.Чайкоўскага» (кіраўнік Курдзюмава Яўгенія Аляксандраўна);

дыпломам II ступені – народны вакальны ансамбль «Глория» выкладчыкаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 4 г. Гомеля» (кіраўнік Царык Алена Уладзіміраўна);

дыпломам III ступені – народны вакальны ансамбль «Очарование» ДУА «Дудзіцкая дзіцячая школа мастацтваў» Калінкавіцкага раёна (кіраўнік Жураўская Святлана Іванаўна).

у намінацыі «дзіцячыя вакальныя ансамблі»былі адзначаны:

дыпломам I ступені – узорны вакальны ансамбль «Вясёлка»         ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Гомеля» (кіраўнік Шугава Вольга Мікалаеўна);

дыпломам III ступені – узорны вакальны ансамбль «Визави»        ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Жлобіна» (кіраўнік Тарасава Галіна Леанідаўна).

у намінацыі «вакальныя ансамблі з эстраднай манерай выканання» былі адзначаны:

дыпломам II ступені – народны вакальны ансамбль «Золотая лира» ДУА «Калінкавіцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў» (кіраўнік Кароль Iрына Мiхайлаўна);

дыпломам III ступені – народны вакальны ансамбль «Экспромт»      ДУК «Рагачоўскі гарадскі дом культуры» (кіраўнік Натт Алена Харытонаўна).

1.3. Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ў намінацыях:

«За захаванне рэгіянальных традыцый» узнагароджваецца народны ансамбль «Ялiнка» ДУК «Ельскі гарадскі дом культуры «Колас» (кіраўнік Неўмяржыцкая Таццяна Юр’еўна);

«За крэатыўны падыход да выканання конкурснай праграмы» ўзнагароджваецца народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Рудабельская пацеха» ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу» (кіраўнік Гародная Ганна Юр’еўна);

«Пераемнасць традыцый ў нацыянальнай творчасці» ўзнагароджваецца народны вакальны ансамбль «Вербнiца» ДУК «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Шапарда Аксана Адамаўна);

«За захаванне рэгіянальных традыцый» узнагароджваецца народны ансамбль народнай песні «Верас» філіяла «Верасніцкі цэнтр традыцыйнай культуры» ДУК «Жыткавіцкі цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва» (кіраўнік Ляшкевіч Святлана Іванаўна).

2. Узнагародзіць граматамі за ўдзел у конкурсе:

народны ансамбль народнай песні «Маладзiцы» філіяла «Баравікоўскі сельскі дом культуры» ДУК «Светлагорскі цэнтр народнай творчасці» (кіраўнік Капусціна Таісія Ігараўна);

народны ансамбль народнай песні «Радасцея» філіяла «Прудкоўскі сельскі дом культуры» ДУК «Светлагорскі цэнтр народнай творчасці» (кіраўнік Ходар Наталля Мікалаеўна);

народны ансамбль народнай песні «Натхненне» філіяла «Парыцкі гарадскі дом культуры» ДУК «Светлагорскі цэнтр народнай творчасці» (кіраўнік Гурыновіч Сяргей Анатольевіч);

народны вакальны ансамбль «Вясёлка» ДУК «Нараўлянскі раённы дом культуры» (кіраўнік Палонікаў Уладзімір Станіслававіч);

народны ансамбль народнай песні «Скарбнiца» ДУК «Нараўлянскі раённы дом культуры» (кіраўнік Гарцман Нiна Паўлаўна);

народны вакальны ансамбль «Нядзеля» філіяла «Жыткавіцкі гарадскі дом культуры» ДУК «Жыткавіцкі цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва» (кіраўнік Гузарэвіч Наталля Мікалаеўна);

народны вакальны ансамбль «Ветковчанка» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Якса Наталля Аляксандраўна);

народны ансамбль народнай песні «Хорошуха» філіяла «Цярэшкавіцкі дом культуры» ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна» (кіраўнік Кавалоўскі Станіслаў Альфрэдавіч);

народны ансамбль народнай песні «Свята» ДУ «Добрушскі раённы Палац культуры» (кіраўнік Яўдошанка Вікторыя Аляксееўна);

народны вакальны ансамбль «Ярок» ДУК «Тураўскі гарадскі дом культуры» (кіраўнік Папок Таццяна Віктараўна);

народны ансамбль народнай песні «Чечерцы» ДУК «Чачэрскі раённы дом культуры» (кіраўнік Курдзюмава Ірына Аляксандраўна);

народны ансамбль народнай песні «Жывiца» ДУК «Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў» (кіраўнік Бондар Пётр Іванавіч);

народны вакальны ансамбль «Калиница» філіяла «Камунараўскі палац культуры» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры» (кіраўнік Гуранкова Ірына Аляксандраўна);

народны ансамбль народнай песні «Весялухi» ДУК «Светлагорскі цэнтр народнай творчасці» (кіраўнік Занкевіч Вікторыя Сяргееўна);

народны вакальны ансамбль «Светлица» ДУК «Светлагорскі цэнтр культуры» (кіраўнік Баршчэўская Наталля Віктараўна);

народны вакальны ансамбль «Гармония» філіяла «Побалаўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Кулакоў Міхаіл Міхайлавіч);

народны вакальны ансамбль «Галасы Калiнкавiч» ДУК «Калінкавіцкі раённы дом культуры» (кіраўнік Новікава Наталля Андрэеўна);

народны вакальны ансамбль «Розгалас» ДУК «Мазырскі палац культуры «Будаўнік-1958» (кіраўнік Засінец Ірына Віктараўна);

народны вакальны ансамбль «Грымата» ДУК «Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Васількова Таццяна Паўлаўна);

народны вакальны ансамбль «Крынiчанька» філіяла «Уваравіцкі гарадскі дом культуры» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры» (кіраўнік Гарбачова Марыя Аляксандраўна);

народны вакальны ансамбль «Спявай, душа» філіяла «Забалоцкі сельскі дом культуры» ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік Янкова Ларыса Мікалаеўна);

народны ансамбль народнай песні «Яцер» ДУК «Зашырскі культурна-спартыўны цэнтр» (кіраўнік Ляпко Віктар Рыгоравіч);

народны ансамбль народнай песні «Пралеска» філіяла «Уборкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў» (кіраўнік Чыкава Аляксандра Паўлаўна);

народны мужчынскі вакальны ансамбль «Талака» ДУ «Добрушскі раённы Палац культуры» (кіраўнік Сідарэнка Сяргей Васільевіч);

народны вакальны ансамбль «Живые криницы» ДУК «Кармянскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу» (кіраўнік Антошына Тамара Васільеўна);

народны ансамбль народнай песні «Крыніца» ДУА «Хойніцкая дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Бордак Алена Аляксандраўна);

народны вакальны ансамбль «Алеся» філіяла «Бывалькаўскі сельскі дом культуры» ДУК «Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў» (кіраўнік Сіраж Вераніка Віктараўна);

народны вакальны ансамбль «Здравіца» філіяла «Яромінскі дом культуры» ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна» (кіраўнік Каваленка Святлана Аляксандраўна);

народны жаночы вакальны ансамбль «Девчата» ДУА «Жыткавіцкая дзіцячая школа мастацтваў імя У.І.Будніка» (кіраўнік Шпак Алiна Андрэеўна);

народны вакальны ансамбль «Белые росы» ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Жлобінскага раёна» (кіраўнік Цяпляшын Арцём Вадзімавіч);

народны вакальны ансамбль «Ассоль» выкладчыкаў ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў г. Рэчыцы» (кіраўнік Пажарыцкая Настасся Уладзіміраўна);

народны вакальны ансамбль «Ивушка» ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу» (кіраўнік Сайкоўская Таццяна Эдуардаўна);

узорная вакальная студыя «Нюанс» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 6 г. Гомеля» (кіраўнік Саракалетава Іна Віктараўна);

узорны вакальны ансамбль «Чиполлино» ДУК «Мазырскi раённы цэнтр культуры i народнай творчасцi» (кіраўнік Пашкоўская Любоў Мiкалаеўна);

узорны ансамбль народнай песні «Скоморошина» палаца культуры ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Металургсацсэрвіс» (кіраўнік Венцкевіч Віктар Станіслававіч);

узорны ансамбль народнай песні «Танок» ДУА «Буда-Кашалёўская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Радчанка Вольга Феліксаўна);

узорны вакальны ансамбль «Тонус» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Жлобіна» (кіраўнік Бушкевіч Наталля Мікалаеўна);

узорны вакальны ансамбль «Вясёлка» ДУК «Мазырскі палац культуры «Будаўнік-1958» (кіраўнік Гайдукова Аксана Віктараўна).

Начальнік галоўнага ўпраўлення                                     Д.У.Езерскі